December 2018

«Варшаўскія канікулы» для пераможцаў конкурсу «Мая Scratch-гісторыя».

«Падарожжы – лепшы пажытак для душы і розуму, аснова для свежых ідэй і новых праектаў». Так справядліва разважылі ў Фондзе «Навука вакол нас», які выступіў партнёрам конкурсу «Мая Scratch-гісторыя» і ўзнагародзіў яго пераможцаў паездкай у Варшаву.

December 2018

Зыгмунд Урублеўскі. Гарачы кісларод

Пры падтрымцы Фонду «Навука вакол нас» цыкл дакументальна-гістарычных фільмаў «100 імёнаў Беларусі» папоўніўся карцінай пра беларускага вучонага і вялікага эксперыментатара Зыгмунда Урублеўскага.


November 2018

Новы праект у студэнцкай лабараторыі: робаты атакуюць і … эвалюцыяніруюць

У студэнцкай лабараторыі факультэта радыёфізікі БДУ распрацоўваюць гульню, у якой трэба змагацца супраць групы з 72 робатаў. Эксперымент у галіне групавой робататэхнікі стаў магчымы дзякуючы падтрымцы фонду «Навука вакол нас».

November 2018

ROBOTEX 2018

Найбуйнейшае штогадовае спаборніцтва па робататэхніцы ROBOTEX 2018 прайшло ў сталіцы Эстоніі горадзе Таліне з 29 лістапада па 2 снежня. Каманда з Беларусі прыняла ў ім удзел дзякуючы фінансавай падтрымцы Фонду «Навука вакол нас».


November 2018

Робататэхніка вышэйшага ўзроўню

Дзякуючы падтрымцы Фонду «Навука вакол нас» у Аб’яднаным інстытуце праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі збіраюць антрапаморфнага робата, праводзяць даследаванні ў галіне тэхналогіі распазнавання мовы і робяць science art.

September 2018

Рэстаўрацыйныя работы нацыянальнага значэння

Дзякуючы фінансавай падтрымцы Фонду «Навука вакол нас» і камандзе валанцёраў у сядзібе беларускага вучонага Наркевіча-Ёдкі ў 2018 годзе поўным ходам вяліся рэстаўрацыйныя работы. Публікуем кароткую справаздачу.


August 2018

Доўгае вяртанне Героя.

Дзякуючы фінансавай падтрымцы Фонду «Навука вакол нас» цыкл гісторыка-дакументальных фільмаў «100 імёнаў Беларусі» папоўніўся карцінай пра сусветна знакамітага беларускага вучонага Ігната Дамейку.

August 2018

Яркі дэбют на «Robot Challenge 2018»

Беларусы ўзялі дзве бронзы, упершыню ўдзельнічаючы ў найбуйнейшым у свеце спаборніцтве па робататэхніцы «Robot Challenge 2018». Галоўным спонсарам паездкі выступіў Фонд «Навука вакол нас».


August 2018

FIRST Global Challenge

Пры падтрымцы Фонду «Навука вакол нас» беларуская каманда прыняла ўдзел у алімпіядзе па робататэхніцы, якая прайшла ў г. Мехіка (Мексіка) з 16 па 18 жніўня 2018 года.

July 2018

July 2018

«Калі б мая каманда так рашыла задачу, я быў бы шчаслівы!» Міжнароднае журы высока ацаніла падрыхтоўку беларускіх ліцэістаў

Каманда Беларусі заваявала бронзу на Міжнародным турніры юных прыродазнаўцаў (IYNT 6), які праходзіў у Тбілісі з 5 па 12 ліпеня. Паездка адбылася пры падтрымцы фонду «Навука вакол нас».

July 2018

May 2018

Да нас прыехаў, да нас прыехаў… Мітчэл Рэзнік!

Пры падтрымцы Фонду «Навука вакол нас» адбыўся візіт у Мінск стваральніка мовы праграмавання Scratch, прафесара лабараторыі Media Lab Масачусецкага тэхналагічнага інстытута Мітчэла Рэзніка.

May 2018

25-ая Міжнародная канферэнцыя юных навукоўцаў ICYS 25

Беларускія школьнікі ўзялі бронзу за даклады па матэматыцы і інфарматыцы на Міжнароднай канферэнцыі юных навукоўцаў у Бялградзе (Сербія). Паездка адбылася дзякуючы падтрымцы Фонду «Навука вакол нас».