November 2018

ROBOTEX 2018

Арганізаваныя на базе Талінскага тэхнічнага ўніверсітэта, ROBOTEX лічацца найбуйнейшымі спаборніцтвамі па робататэхніцы ў Еўропе. Тысячы інжынераў, кіраўнікоў, студэнтаў і аматараў робататэхнікі збіраюцца разам, каб выявіць лепшых у распрацоўцы штучнага інтэлекту, дасканаласці створаных канструкцый робатаў, а таксама падзяліцца сваімі дасягненнямі і абмяняцца вопытам.

Акрамя спаборніцтваў ROBOTEX уяўляе сабой гіганцкую адукацыйную пляцоўку. Дзясяткі майстар-класаў і семінараў, прапанаваныя для ўдзельнікаў, дазваляюць пазнаёміцца з найноўшымі распрацоўкамі ў галіне робататэхнікі, тэхналогій і бізнесу.

Беларуская каманда была прадстаўлена студэнтамі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, сярод якіх былі прадстаўнікі ваенна-тэхнічнага, машынабудаўнічага факультэтаў і факультэта інфармацыйных тэхналогій. Навучэнцамі пад кіраўніцтвам прафесарска-выкладчыцкага саставу былі створаны шэсць робатаў, якія прынялі ўдзел у трох катэгорыях: «Робасумо», «FolkRace» і «Line Following».

Прызавых месцаў беларуская каманда не ўзяла, але выступіла годна: некаторыя з робатаў увайшлі ў пяцёрку мацнейшых у сваёй падгрупе. Удзельнікі прадэманстравалі магчымасці сканструяваных робатаў, выявілі недахопы створаных мехатронных сістэм і распрацаваных кодаў. Праведзеная работа над памылкамі ўсяляе надзею на прызавыя месцы на наступным ROBOTEX.

Спасылкi:

11,1 11,2 11,3