November 2018

Новы праект у студэнцкай лабараторыі: робаты атакуюць і … эвалюцыяніруюць

Студэнцкая лабараторыя факультэта радыёфізікі БДУ існуе з 2015 года. За гэты час сотні студэнтаў, а таксама магістранты і аспіранты прынялі ўдзел у праектах лабараторыі. На іх аснове былі напісаны больш за 20 курсавых работ, 3 навуковыя работы, прадстаўлены навуковыя артыкулы і даклады да ўдзелу ў канферэнцыях.

Кожны новы сезон удзельнікамі лабараторыі вядзецца работа над адным праектам. У 2018 годзе лабараторыя атрымала падтрымку Фонду «Навука вакол нас», а разам з ёй – магчымасць больш доўгатэрміновага і глыбокага вывучэння пытанняў і праблем у галіне групавой робататэхнікі.

Праект, якім у дадзены момант захоплены студэнты – стварэнне гульні, у якой трэба супрацьстаяць атацы групы з 72 робатаў. Кіраванне імі адбываецца дэцэнтралізавана з выкарыстаннем ВК-модуляў для выяўлення суседніх прылад і mesh-сеткі для абмену паведамленнямі.

Модульнасць устройстваў дазваляе дадаваць у будучыні дадатковыя сэнсарныя і выканаўчыя блокі. Такім чынам, становіцца магчымым працягваць даследаванні, распрацоўваючы любую іншую ідэю праекта. Да прыкладу, у наступным сезоне работы лабараторыі ўжо запланавана стварэнне набору робатаў-светлячкоў, якія паводзяць сябе як рой і эвалюцыяніруюць у працэсе навучання дзяцей праграмаванню.

Дзясяткі ўдзельнікаў лабараторыі з некалькіх ВНУ змаглі не толькі навучыцца новаму, але і выкарыстоўваць даныя даследаванняў у сваіх навуковых працах.

Спасылкi:

15 15_2