December 2014
November 2014

Дзіцячы робататэхнічны турнір Робасумо

У лістападзе 2014 года пры падтрымцы «Навукі вакол нас» у Мінску быў праведзены другі агульнагарадскі дзіцячы робататэхнічны турнір. Турнір ладзіўся ў рамках Тыдня японскай культуры і быў прысвечаны барацьбе сумо.


November 2014

Абсталяванне для Мінскага гарадскога планетарыя

Дзякуючы спонсарскай падтрымцы «Навукі вакол нас» у лістападзе 2014 года ў Мінскім гарадскім планетарыі было ўстаноўлена новае сучаснае абсталяванне для дэманстрацыі фільмаў у фармаце сферычнага кіно.

October 2014

Канферэнцыя, прысвечаная 75-годдзю Кафедры тэарэтычнай фізікі і астрафізікі Белдзяржуніверсітэта.

На фізічным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта 10-11 кастрычніка 2014 года адбылася канферэнцыя «Прыкладныя і фундаментальныя аспекты тэарэтычнай фізікі», прысвечаная 75-годдзю існавання кафедры тэарэтычнай фізікі і астрафізікі. На канферэнцыі выступілі з агляднымі дакладамі вядомыя навукоўцы, выпускнікі кафедры тэарэтычнай фізікі, з Беларусі, Даніі, Расіі, ЗША, Швейцарыі


July 2014

Зборнік малюнкаў «Навука вачыма дзяцей»

Зімой 2014 года Парк высокіх тэхналогій праводзіў сярод школьнікаў Беларусі конкурс малюнка «Навука вачыма дзяцей». Пры падтрымцы «Навукі вакол нас» летам 2014 года быў выдадзены зборнік лепшых малюнкаў, які атрымалі 50 пераможцаў Конкурсу.

May 2014

Дзіцячы робататэхнічны турнір “РобаХакей”

У маі 2014 года пры падтрымцы «Навукі Вакол Нас» у Мінску быў упершыню праведзены агульнагарадскі дзіцячы робататэхнічны турнір, у якім узялі ўдзел хлопцы з адукацыйных гурткоў робататэхнікі.