December 2016

Варшаўскія канікулы

Дзякуючы ўдзелу Фонду «Навука вакол нас» пераможцы рэспубліканскага конкурсу «Scratch Master» правялі выхадныя ў Варшаве.

December 2016

ROBOTEX 2016

Дзякуючы фінансавай падтрымцы Фонду «Навука вакол нас» каманда машынабудаўнічага факультэта БНТУ прыняла ўдзел у ROBOTEX – 2016 у Таліне.


November 2016

Беларускія робаты ў дзясятцы лепшых!

Дзякуючы фінансавай падтрымцы Фонду «Навука вакол нас» беларуская каманда юных інжынераў паспяхова выступіла на галоўным сусветным спаборніцтве па робататэхніцы WRO 2016, якое прайшло ў Нью-Дэлі (Індыя) з 25 па 27 лістапада 2016 года.

November 2016

Экспанаты рукамі НЕ чапаць!

Унікальная выстава “Відавочнае і неверагоднае: аптычныя эфекты” адкрылася 3 лістапада ў ГЦ «OLD CITY» ў Гродне. 30 інтэрактыўных інсталяцый ад стваральнікаў Варшаўскага цэнтра навукі «Капернік» знаёмяць наведвальнікаў са светам святла і ценю, малюнкамі, галаграмамі і аптычнымі ілюзіямі. Выстава прайшла пры фінансавай падтрымцы фонду “Навука вакол нас».


September 2016

ЗАЗІРНУЦЬ ЗА ГАРЫЗОНТ: у Мінску прайшоў першы фестываль робататэхнікі.

16-18 верасня ў Мінскім палацы дзяцей і моладзі прайшоў Першы адкрыты беларускі фестываль робататэхнікі «РОБАФЕСТ-БЕЛАРУСЬ 2016». Арганізатарамі свята выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, СТАА «Адукацыйны цэнтр Парка высокіх тэхналогій», Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці, Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі. Пры фінансавай падтрымцы Фонду «Навука вакол нас» прайшла серыя майстар-класаў для дзяцей і педагогаў ад калег з Расіі.

July 2016

July 2016

ITYM 8 – Міжнародны турнір юных матэматыкаў

Беларускія каманды паспяхова выступілі на 8-ым Міжнародным турніры юных матэматыкаў, які прайшоў у Расіі з 4 па 11 ліпеня, заваяваўшы сярэбраны і бронзавы медалі. Паездка на спаборніцтва была арганізавана пры фінансавай падтрымцы Фонду «Навука вакол нас».

May 2016

March 2016
February 2016

February 2016

Грант на правядзенне навуковых даследаванняў для кафедры біяфізікі фізічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта: біялагічныя нейронныя сеткі «Сетка-на-чыпе» – ад даследаванняў да праграм, другі этап.

«Навука вакол нас» працягвае падтрымку праекта «Сетка-на-чыпе», што рэалізуецца кафедрай біяфізікі. На працягу першага года працы над праектам распрацаваная ўнікальная вымяральная апаратура, а таксама адпрацаваны працэс вырошчвання нейронных клетак для правядзення эксперыментаў.

January 2016

Аднаўленне радавога маёнтка Наркевічаў-Ёдкаў – сядзібы «Наднёман»

Пры фінансавай падтрымцы «Навукі вакол нас» Дабрачынны фонд развіцця навукі, інавацыйных тэхналогій і культуры імя прафесара Наркевіча-Ёдкі працягвае аднаўленне радавога маёнтка Наркевічаў-Ёдкаў «Наднёман», у 80 кіламетрах ад Мінска.


January 2016

Серыя дакументальных фільмаў «Геніі беларускай навукі»

Творчая група папулярнага ў Беларусі тэлевізійнага праекта «Зваротны адлік» сумесна з фондам «Навука вакол нас» распачала стварэнне новага цыкла дакументальных фільмаў «Геніі беларускай навукі». Гэты цыкл распавядзе аб беларускіх вучоных, якія ў розныя часы здзейснілі рэвалюцыйныя адкрыцці ў навуцы. Пачне цыкл фільм, прысвечаны першаадкрывальніку радыёхваляў, вынаходніку электраграфіі Якубу Наркевічу-Ёдцы.