«Варшаўскія канікулы» для пераможцаў конкурсу «Мая Scratch-гісторыя».
«Падарожжы – лепшы пажытак для душы і розуму, аснова для свежых ідэй і новых праектаў». Так справядліва разважылі ў Фондзе «Навука вакол нас», які выступіў партнёрам конкурсу «Мая Scratch-гісторыя» і ўзнагародзіў яго пераможцаў паездкай у Варшаву.