November 2014

Абсталяванне для Мінскага гарадскога планетарыя

Дзякуючы спонсарскай падтрымцы «Навукі вакол нас» у лістападзе 2014 года ў Мінскім гарадскім планетарыі было ўстаноўлена новае сучаснае абсталяванне для дэманстрацыі фільмаў у фармаце сферычнага кіно.

Фармат сферычнага кіно дэ-факта з’яўляецца міжнародным стандартам для навукова-пазнавальных і адукацыйных фільмаў. Устаноўка ў Мінскім гарадскім планетарыі сучаснага абсталявання для дэманстрацыі сферычнага кіно адкрывае цалкам новыя магчымасці для прагляду лепшых адукацыйных фільмаў з усяго свету.

Спасылкi:

Сайт Планетарыя 

Сайт вытворцы абсталявання 

image4 image3 image2