July 2014

Зборнік малюнкаў «Навука вачыма дзяцей»

Зімой 2014 года Парк высокіх тэхналогій праводзіў сярод школьнікаў Беларусі конкурс малюнка «Навука вачыма дзяцей». Пры падтрымцы «Навукі вакол нас» летам 2014 года быў выдадзены зборнік лепшых малюнкаў, які атрымалі 50 пераможцаў Конкурсу.

Уступ да зборніка быў напісаны членам Апякунскай рады «НВН» Леанідам Лознерам.

Дарагія чытачы!

Вы трымаеце ў руках альбом, у які ўвайшлі лепшыя дзіцячыя малюнкі, што ўдзельнічалі ў конкурсе «Навука вачыма дзяцей». Верагодна, Вы неаднойчы ўсміхнецеся, маючы дачыненне з бязмежнай дзіцячай фантазіяй, мілай і наіўнай, дзіўнай і загадкавай. Быць можа, камусьці з Вас гэты альбом нават падкажа бліскучую навуковую ідэю! Вядома адно: Вы дакладна атрымаеце зарад добрага настрою і жыццёвай энергіі. Давайце ж будзем удзячныя дзецям за гэты падарунак, знойдзем у сабе сілы і час, каб даць ім максімальны спектр магчымасцяў для развіцця фантазіі  і творчага патэнцыялу.

Спасылкі: