December 2018

Зыгмунд Урублеўскі. Гарачы кісларод

Галоўная ідэя праекта «100 імёнаў Беларусі» – успомніць пра выдатных беларусаў і расказаць пра іх шырокай публіцы цікава. Студыя гістарычных фільмаў «Майстэрня Уладзіміра Бокуна» спраўляецца з задачай па-майстэрску. Не так даўно ў адзін рад з карцінамі пра навукоўцаў Соф’ю Кавалеўскую, Ігната Дамейку, Якуба Наркевіча-Ёдку стаў фільм пра вялікага вучонага, эксперыментатара, чыім імем названа кафедра фізікі Ягелонскага ўніверсітэта (Польшча), Зыгмунда Урублеўскага.

У 1883 годзе маладому вучонаму з Гродна ўдалося абвергнуць непарушную да той пары тэорыю: аб немагчымасці атрымаць кісларод у вадкім выглядзе. Далей, выкарыстоўваючы вадкі кісларод у выглядзе ахаладжальніка, малады вучоны змог ператварыць у вадкасць і іншыя газы – азот і вокіс вугляроду. Гэтыя адкрыцці сталі кропкай адліку новага этапу ў развіцці навукі, прамысловасці, медыцыны.

У 1886 годзе Венская Імператарская акадэмія навук прысудзіла Урублеўскаму за яго працы прэстыжную прэмію Баўмгартэна, а праз год удастоіла звання члена-карэспандэнта.

Фільм «Зыгмунд Урублеўскі. Гарачы кісларод» расказвае пра асобу выдатнага вучонага, пра яго неверагоднае імкненне да пазнання, упартасць і гатоўнасць ахвяраваць сабой дзеля навукі.

Прэм’ерныя паказы фільма «Зыгмунд Урублеўскі. Гарачы кісларод» адбыліся ў кінатэатрах Мінска ў снежні 2018 года.

Спасылкi:

133,1