May 2014

Дзіцячы робататэхнічны турнір “РобаХакей”

У маі 2014 года пры падтрымцы «Навукі вакол нас» у Мінску ўпершыню быў праведзены агульнагарадскі дзіцячы робататэхнічны турнір, у якім узялі ўдзел хлопцы з адукацыйных гурткоў робататэхнікі. Турнір быў прымеркаваны да Чэмпіянату свету па хакеі, які праходзіў у Мінску ў маі 2014 года.

Адукацыйная робататэхніка ў Беларусі распачала сваю гісторыю ў 2010 годзе з унікальнай праграмы «SummerVEUS», якая спалучала развіваючыя і навучальныя заняткі ў галіне інфармацыйных тэхналогій і робатабудавання  са знаходжаннем на свежым паветры, спортам, тэатральнымі пастаноўкамі. Праграма праводзілася на базе дзіцячага летніка “Спадарожнік” на беразе Мінскага мора. У 2012 годзе ў Мінску адкрылася «Школа робататэхнікі». Зараз у рамках школы адкрыта 6 навучальных цэнтраў у горадзе Мінску і па адным цэнтры ў  Полацку і Наваполацку. У тым жа 2011 годзе некаторыя IT-кампаніі адкрылі гурткі робататэхнікі для дзяцей сваіх супрацоўнікаў. Восенню 2013 года заняткі з лега-робатамі пачаліся ў цэнтры «100 балаў» і ў Камп’ютэрнай акадэміі «Крок».

У красавіку 2014 года па ініцыятыве і пры садзейнічанні Апякунскай рады «Навукі вакол нас» быў створаны аргкамітэт для правядзення першага агульнагарадскога дзіцячага робататэхнічнага турніру. «НВН» аказала таксама практычную дапамогу ў падрыхтоўцы і правядзенні турніру.

Спасылкi: