August 2019

Турнір Robotchellenge ў Пекіне

У праграме прадугледжвалася барацьба ў 12 намінацыях. Усяго ў спаборніцтвах прымалі ўдзел каля 4000 каманд з усяго свету. У састаў беларускіх каманд увайшлі 5 вучняў і 2 трэнеры з гарадоў: Мінск, Віцебск і Барысаў. Удзел у RobotChallenge для каманд з Беларусі стаў ужо чацвёртым па ліку і другім ў Пекіне. Для адбору лепшых удзельнікаў сусветнага фіналу ў 2019 годзе быў праведзены Рэспубліканскі турнір «Робін 2019» з чатырма адборачнымі этапамі – школьным, раённым, абласным і рэспубліканскім фіналам у НДЦ «Зубраня», у якіх прыняло ўдзел больш за 2000 навучэнцаў.

 

На спаборніцтвах большая частка ўдзельнікаў прадстаўляла Азію, і ўдзел беларускіх каманд прыцягнуў да сябе вялікую ўвагу. Фурор зрабіла каманда студэнтаў IT-студыі «Матрыца» з праектам робата для дзяцей аўтыстаў «Аватар». Рыхтавала каманду да ўдзелу трэнер Кулакова Алена Пятроўна. Гэты праект атрымаў дыплом першай ступені. Яшчэ адзін вучань з Віцебска Сыс Павел заняў 5 месца ў спаборніцтвах дронаў Air Racing, прычым выступаў ён у дарослай катэгорыі

unnamed (6)

unnamed (7)

unnamed (8)

Спасылкi: