May 2015

Студэнцкі турнір прыродазнаўчых дысцыплін

У маі 2015 года пры падтрымцы «Навукі вакол нас» у Мінску на базе Хімічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта адбыўся Студэнцкі турнір прыродазнаўчых дысцыплін.

Студэнцкі турнір прыродазнаўчых дысцыплін – гэта каманднае, навуковае, творчае спаборніцтва па хіміі, фізіцы, біялогіі сярод студэнтаў і магістрантаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь і краін СНД.

«НВН» выступіла не толькі спонсарам, але і партнёрам Аргкамітэта турніру. Членамі Апякунскай рады «Навукі вакол нас» была прапанавана навуковая праблема, што і вызначыла пераможцу ў фінале турніру.

Спасылкi:

image4 image3 image2