August 2017

Scratch European Conference

Scratch – гэта платформа, распрацаваная камандай інжынераў Масачусецкага ўніверсітэта для дзяцей (і дарослых), якія хочуць навучыцца праграмаваць. Аб’ектна-арыентаванае асяроддзе дазваляе рабіць гэта без дапамогі тэксту, дзецям дастаткова пераставіць блокі, падобныя на кубікі Lego. Простая і інтуітыўна зразумелая мова хутка знайшла сваіх прыхільнікаў ва ўсім свеце.

У гэтым годзе адзначаецца 10-годдзе стварэння Scratch. Да юбілею супольнасць Scratch прымеркавала шэраг міжнародных канферэнцый: у Францыі, Коста-Рыка, Чылі, Бразіліі, Кітаі, а таксама Венгрыі. Арганізатарам канферэнцыі ў Будапешце выступіла кампанія-рэзідэнт ПВТ «EPAM systems», якая запусціла ў 2015 годзе глабальную праграму e-kids, што вучыць дзяцей асновам праграмавання ў Scratch.

Каб падзяліцца сваім выкладчыцкім вопытам і найбольш удалымі методыкамі на канферэнцыю з’ехаліся выкладчыкі Scratch з усяго свету. Беларусь у Будапешце прадстаўлялі выкладчыкі: Алена Кемстач (Наваполацкая гімназія №1), Вольга Мельнікава (Гімназія № 37 г. Гродна) і Лідзія Раманчук (гімназія г. Глыбокае).

На сустрэчы з прафесарам Мітчалам Рэзнікам, кіраўніком групы Lifelong Kindergarten, якая стварыла Scratch, беларускія настаўнікі расказалі яму аб развіцці адукацыйнага праекта па навучанні школьнікаў 2-6 класаў навыкам праграмавання ў асяроддзі Scratch, які ў Беларусі рэалізуецца сумесна з Паркам высокіх тэхналогій і Міністэрствам адукацыі. Прафесар быў уражаны. Ён выказаў беларускім настаўнікам падзяку за крэатыўнае выкарыстанне Scratch.

43-2

Спасылкі: