November 2015

Удзел беларускай каманды ў Сусветнай робататэхнічнай алімпіядзе ў Катары.

У лістападзе 2015 года пры спонсарскай падтрымцы «Навукі вакол нас» каманда з Беларусі ўзяла ўдзел у Сусветнай робататэхнічнай алімпіядзе (WRO) у Досе (Катар).

Для беларускай каманды гэта быў другі фінал, і гэтым разам нашыя хлопцы і дзяўчаты выступалі ва ўсіх шасці катэгорыях. Вялікім поспехам стала чацвёртае месца ў катэгорыі Regular Junior High. У катэгорыі «Футбол робатаў» нашыя хлопцы ў кругавым турніры ў адборачнай групе перамаглі два матчы з чатырох, у тым ліку, моцную каманду з Кітая. Можна спадзявацца, што атрыманы вопыт дазволіць нашым робатаспартсменам у наступным годзе паказаць яшчэ больш высокія вынікі.

Спасылкi:

image4 image3 image2