April 2015

Грант на правядзенне навуковых даследаванняў для кафедры біяфізікі фізічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Кафедра біяфізікі з’яўляецца вядучым навуковым цэнтрам Рэспублікі Беларусь па вывучэнні фізічных з’яў у жывых сістэмах, выконвае даследаванні ў многіх сучасных навуковых напрамках: напрыклад такіх, як нанабіятэхналогіі і клеткавая інжынерыя. Даследаванні механізмаў функцыянавання біялагічных нейронных сетак, якія праводзяцца на кафедры, адпавядаюць вядучаму міжнароднаму ўзроўню. «Навука вакол нас» заключыла з кафедрай біяфізікі трохгадовае пагадненне аб выдзяленні Гранта на правядзенне даследаванняў у галіне функцыянавання жывых нейронавых структур на мікраэлектродных масівах.

Упершыню ў Рэспубліцы Беларусь у супрацоўніцтве з Інстытутам Фізіялогіі НАН РБ вядуцца работы па вырошчванні жывых нейронавых структур на мікраэлектродных масівах. Сродкі гранта, дадзенага «Навукай вакол нас», будуць выкарыстоўвацца для стварэння і развіцця эксперыментальнай базы дадзеных даследаванняў. У адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Грант зарэгістраваны ў Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (Пасведчанне №03-12 / 607 аб рэгістрацыі замежнай бязвыплатнай дапамогі ад 14 ліпеня 2015 года).

Спасылкi:

 Отработка методики культивирования нервных клеток с применением CO2-инкубатора

Планарны микраэлектродны масіў на шкляной падкладцы з камерай для асяроддзя культывавання нейронаў

Планарный микроэлектродный массив на стеклянной подложке с камерой для среды культивирования нейронов

Адпрацоўка методыкі культывавання нейронаў са скарыстаннем CO2-інкубатара.

image1