May 2019

“Лічбавая трансфармацыя” выходзіць на новы ўзровень

«Лічбавая трансфармацыя» навукова-практычны часопіс, прысвечаны аналізу працэсаў цыфравізацыі розных сфер грамадскага жыцця. Навуковай канцэпцыяй часопіса мяркуецца асвятленне сучасных дасягненняў у галіне тэхнічных і эканамічных навук, уключаючы вынікі нацыянальных і міжнародных даследаванняў.

 

2 мая 2019 года паміж установай «Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь» і некамерцыйным Фондам Навука вакол нас было заключана пагадненне па рэалізацыі праекта развіцця беларускага навукова-практычнага часопіса Лічбавая трансфармацыя”, а таксама распаўсюджванні навуковай інфармацыі ў сферы лічбавай трансфармацыі эканомікі і адукацыі.

 

 

У рамках дадзенага пагаднення Фонд Навука вакол нас аказвае дапамогу ў міжнародным прасоўванні часопіса, павышэнні ўзроўню публікуемых матэрыялаў, а таксама пакрывае выдаткі на выданне 3 нумароў друкаванай версіі часопіса пры захаванні адносна нізкага кошту падпіскі на друкаваную версію, адкрыты доступ да яго электроннага агляду і адсутнасць платы за публікацыю артыкулаў.

 

Таксама ў рамках пагаднення была выпрацавана стратэгія па рэалізацыі пастаўленых мэтаў.

Павышаць узровень матэрыялаў і якасць выдання было вырашана праз прыцягненне высокакваліфікаваных спецыялістаў для правядзення дакладнага аналізу навуковых артыкулаў, кваліфікаваных рэдактараў (у тым ліку навуковага рэдактара) і дызайнера макетаў.

 

Таксама на 2019 год запланавана некалькі мерапрыемстваў. А менавіта:

  • фарміраванне міжнароднага рэдакцыйнага савета;
  • выпрацоўка спецыялістамі кампаніі Elsevier практычных рэкамендацый для індэксацыі часопіса;
  • унясенне змен у часопіс у адпаведнасці з рэкамендацыямі;
  • навучанне рэдактараў часопіса спецыялістамі Elsevier;
  • прысваенне DOI ўсім артыкулам часопіса «Лічбавая трансфармацыя».

Акрамя таго, плануецца правядзенне конкурсу на лепшы артыкул у галіне эканамічных і тэхнічных навук сярод публікацый часопіса за 2019 г.

 

*Elsevier – адзін з чатырох найбуйнейшых навуковых выдавецкіх дамоў свету, які штогод выпускае каля чвэрці ўсіх артыкулаў з навуковых часопісаў, што выдаюцца ў свеце. Заснаваны ў 1880 годзе ў Амстэрдаме, мае філіялы ў Вялікабрытаніі, ЗША, Бразіліі і іншых краінах.

Спасылкi: