February 2019

Аляксандр Чыжэўскі. Паланёны сонцам

Вялікі вучоны, філосаф, паэт, мастак з няпростым лёсам Аляксандр Чыжэўскі нарадзіўся ў 1897 годзе ў Гродзенскай губерні Расійскай імперыі. Захапіўшыся ў юнацтве астраноміяй, асаблівую цікавасць ён праяўляў да Сонца і яго ўплыву на зямныя з’явы: чалавека, жывёл, расліны, гістарычныя, палітычныя падзеі і прыродныя катаклізмы.

Чыжэўскі ва ўсім свеце прызнаны заснавальнікам новай галіны ведаў – касмічнай біялогіі. З дапамогай доследаў ён вызначаў ступень уплыву сонечных працэсаў на біялагічныя з’явы, шукаў спосабы прадбачыць змены на Сонцы, навучыцца змагацца з неспрыяльным уздзеяннем сонечных змяненняў на зямныя арганізмы і нават выпрацаваць механізмы абароны ад іх.

Адным з напрамкаў яго працы стала даследаванне ўздзеяння адмоўна іанізаванага паветра на жывыя арганізмы. Вынікам стала стварэнне “лямпы Чыжэўскага” – унікальнага прыбора па іанізацыі паветра, яго ачыстцы і падаўленні бактэрыяльнай актыўнасці.

Пра таленавітага вучонага Аляксандра Чыжэўскага і яго няпросты лёс, сяброўства з Канстанцінам Цыялкоўскім і гадах, праведзеных у сталінскіх лагерах, удалося расказаць шырокай публіцы, дзякуючы падтрымцы некамерцыйнага фонду “Навука вакол нас”.

28 лютага 2019 года на экраны выйшаў фільм “Аляксандр Чыжэўскі. Паланёны сонцам”. Фільм папоўніў серыю работ дакументальнага праекта “100 імёнаў Беларусі”, знятых на студыі гістарычных фільмаў “Майстэрня Уладзіміра Бокуна”. Героямі папярэдніх фільмаў станавіліся знакамітыя вучоныя з Беларусі Соф’я Кавалеўская, Ігнат Дамейка, Якуб Наркевіч-Ёдка, Зігмунд Урублеўскі.

image2

Спасылкi: