October 2017

Конкурс JuniorSkills 2017

Міні-чэмпіянат для школьнікаў 14 – 16 гадоў JuniorSkills упершыню прайшоў на сусветным узроўні. Ён адбыўся ў рамках 44-га Чэмпіянату прафесійнага майстэрства WorldSkills International 2017 у сталіцы Арабскіх Эміратаў г. Абу-Дабі. У чэмпіянаце прынялі ўдзел каманды навучэнцаў з Расіі, ААЭ, Фінляндыі і Беларусі.

Беларускія школьнікі спаборнічалі ў прафесійным майстэрстве па дзвюх кампетэнцыях: мабільная робататэхніка і графічны дызайн. Мабільную робататэхніку прадстаўлялі Багдановіч Сцяпан і Марук Іван, навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах Рэспубліканскага цэнтра інавацыйнай і тэхнічнай творчасці. Хлопцы занялі 4 месца. У кампетэнцыі графічны дызайн Беларусь прадстаўляла Гаўрыленка Яна, якая заняла пятае месца.

У цяперашні час JuniorSkills актыўна развіваецца як міжнародны рух. Беларусь разглядае гэты конкурс як магчымасць для ўдасканалення сістэмы прафесійнай арыентацыі моладзі, стварэння стымулу ў засваенні новых прафесійных кампетэнцый.

Спасылкі:

45-2