Лекцыя акадэміка РАН Валерыя Анатольевіча Рубакова «Загадкі Сусвету».
У нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася лекцыя вядомага расійскага вучонага-касмолага Валерыя Рубакова. Яе арганізаваў часопіс «Навука і інавацыі» http://innosfera.org/ пры садзейнічанні фонду «Навука вакол нас».
Тэма лекцыі – найбольш цікавыя загадкі Сусвету: цёмная энергія і цёмная матэрыя.
На думку вучонага, цёмная энергія – значна больш дзіўная субстанцыя, чым цёмная матэрыя. Яна не збіраецца ў згусткі, а раўнамерна разлітая ў Сусвеце. У галактыках і ў групах галактык яе столькі ж, колькі паза імі. Самае незвычайнае тое, што цёмная энергія, у пэўным сэнсе, зведвае антыгравітацыю. Сучаснымі астранамічнымі метадамі можна не толькі змераць цяперашні тэмп расшырэння Сусвету, але і вызначыць, як ён мяняўся з часам. Астранамічныя назіранні сведчаць аб тым, што сёння (і ў недалёкім мінулым) Сусвет расшыраўся з паскарэннем: тэмп расшырэння павялічваецца з часам. У гэтым сэнсе можна казаць і аб антыгравітацыі: звычайнае гравітацыйнае прыцяжэнне запавольвала б разбяганне галактык, а ў нашым Сусвеце атрымліваецца ўсё наадварот.
Такая карціна не супярэчыць агульнай тэорыі адноснасці, аднак для гэтага цёмная энергія павінна валодаць спецыяльнай уласцівасцю: адмоўным ціскам, што рэзка адрознівае яе ад звычайных формаў матэрыі. Прагляд лекцыі дазволіць падрабязна давецца аб гіпотэзах вучонага адносна галоўнай загадкі фундаментальнай фізікі XXI стагоддзя – прыродзе цёмнай энергіі.
Спасылкi:
Запіс лекцыі: