June 2015

Зборнік малюнкаў «ІТ вачыма дзяцей»

Вясной 2015 года Парк высокіх тэхналогій праводзіў сярод школьнікаў Беларусі конкурс малюнка і вырабаў «Навука вачыма дзяцей». Пры падтрымцы «Навукі вакол нас» быў апублікаваны зборнік лепшых малюнкаў і вырабаў.

Дарагія чытачы!

У другі раз мы радыя пазнаёміць Вас з лепшымі дзіцячымі працамі – пераможцамі рэспубліканскага конкурсу, і цяпер – гэта «Інфармацыйныя тэхналогіі вачыма дзяцей – 2015». Конкурс праводзіўся Паркам высокіх тэхналогій. Як і заўсёды, дзіцячыя малюнкі і вырабы – гэта выдатная крыніца радасці, добрага настрою і надзеі, што будучыня нясе з сабою рух наперад. Гэта асабліва відавочна, калі вачыма дзяцей мы глядзім на свет камп’ютэраў і робатаў і наогул усяго таго, што прынята называць інфармацыйнымі тэхналогіямі. Шмат з таго, што малююць дзеці сёння, можа падацца нам незразумелым, нязвыклым і нават дзіўным. Не варта аднак здзіўляцца: у маім дзяцінстве мышкі любілі сыр, а цяпер сілкуюцца батарэйкамі! Выдатна, што, гледзячы на ​​гэтыя малюнкі і вырабы, нам, дарослым, часам давядзецца зморшчыць лоб у здзіўленні. Гэта і ёсць гарантыя таго, што нашыя дзеці заглядваюць у заўтрашні дзень і лёгка бачаць там тое, што так невідавочна для нас.

Спасылкi:

image4 image3 image2