Грант на правядзенне навуковых даследаванняў для кафедры біяфізікі фізічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
Кафедра біяфізікі з’яўляецца вядучым навуковым цэнтрам Рэспублікі Беларусь па вывучэнні фізічных з’яў у жывых сістэмах, выконвае даследаванні ў многіх сучасных навуковых напрамках: напрыклад такіх, як нанабіятэхналогіі і клеткавая інжынерыя. Даследаванні механізмаў функцыянавання біялагічных нейронных сетак, якія праводзяцца на кафедры, адпавядаюць вядучаму міжнароднаму ўзроўню. «Навука вакол нас» заключыла з кафедрай біяфізікі трохгадовае пагадненне аб выдзяленні Гранта на правядзенне даследаванняў у галіне функцыянавання жывых нейронавых структур на мікраэлектродных масівах.
Упершыню ў Рэспубліцы Беларусь у супрацоўніцтве з Інстытутам Фізіялогіі НАН РБ вядуцца работы па вырошчванні жывых нейронавых структур на мікраэлектродных масівах. Сродкі гранта, дадзенага «Навукай вакол нас», будуць выкарыстоўвацца для стварэння і развіцця эксперыментальнай базы дадзеных даследаванняў. У адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Грант зарэгістраваны ў Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (Пасведчанне №03-12 / 607 аб рэгістрацыі замежнай бязвыплатнай дапамогі ад 14 ліпеня 2015 года).
Спасылкi: