July 2018

31-ы Міжнародны турнір юных фізікаў

31-ы Міжнародны турнір юных фізікаў (IYPT) прайшоў у Пекіне (Кітай) з 19 па 26 ліпеня. У спаборніцтве, якое за прэстыж і складанасць называюць «Кубкам Свету ў галіне фізікі» прынялі ўдзел каманды з 32 краін. Вынікам спаборніцтва для нашай краіны стала 23 месца ў турнірнай табліцы. Чацвёрка лідараў прадстаўлена камандамі з Сінгапура, Кітая, Карэі і Германіі.

Пачынаючы з 1992 года Міжнародны Арганізацыйны Камітэт (IOC) адбірае 17 задач і публікуе іх за год да Турніру. Гэтыя задачы ахопліваюць розныя галіны фізікі, а часта з’яўляюцца міждысцыплінарнымі. Задачы Турніру фармулююцца ў адкрытай форме і дапускаюць розныя падыходы да рашэння. Мэта такіх задач –паставіць удзельніка ў тыя ж умовы, у якіх знаходзіцца сапраўдны фізік-даследчык.

На этапе падрыхтоўкі ўдзельнікі праводзяць неабходныя эксперыменты, разбіраюцца з тэорыяй, магчыма, кансультуюцца ў экспертаў. Важную ролю тут адыгрываюць уменне арганізаваць свой час і навыкі работы ў камандзе. Вынік падрыхтоўкі – гэта структураваныя даклады, якія выносяцца на сам Турнір. Дакладчыкі павінны дасканала разбірацца ў пытанні, а таксама валодаць англійскай мовай на дастатковым для дыскусіі і абароны свайго дакладу ўзроўні.

З пачатку заснавання Беларусь упэўнена трымаецца ў ліку наймацнейшых удзельнікаў турніру. У перыяд з 1992 па 2017 год на турнірах заваявана 18 камплектаў медалёў. Адбор каманды-ўдзельніцы ад нашай краіны адбываецца па выніках Рэспубліканскіх спаборніцтваў. У 2018 годзе ў 26-м Рэспубліканскім турніры юных фізікаў прынялі ўдзел 13 каманд. Дыплом першай ступені заваявала зборная Ліцэя БДУ пад кіраўніцтвам Арцёма Бурага і Данііла Мнеўца. Менавіта яна сумесна з навучэнцамі Ліцэя БНТУ і прадставіла нашу краіну на Кубку Свету ў Кітаі.

Спасылкi:

5,1