Паездка беларускай каманды на Міжнародны турнір юных прыродазнаўцаў у Бялград
Пры спонсарскай падтрымцы «Навукі вакол нас» каманда беларускіх школьнікаў узяла ўдзел у 3-м Міжнародным турніры юных прыродазнаўцаў – IYNT–2015, 3rd International Young Naturalists’ Tournament.
Каманда складалася з вучняў розных навучальных устаноў г. Мінска. У яе ўвайшлі (злева направа): Кірыл Міхайловіч (Ліцэй БДУ, 11 кл.), Глеб Пенязькоў (Гімназія №29, 10 кл.), Фіёна Кухарэнка (Гімназія №50, 9 кл.), Антон Колб (капітан, Гімназія №50, 9 кл.), Марыя Валошына (Гімназія №50, 11 кл.) і Уладзімір Палякоў (Гімназія №50, 9 кл.). Кіраўнікамі каманды былі Алена Віктараўна Кастэнка і Оскар Саламонавіч Рабіновіч, супрацоўнікі ІЦМА НАН Беларусі. Вынік выступа беларускай каманды варта лічыць паспяховым – атрыманы дыпломы за трэцяе месца і бронзавыя медалі. Гэта ўжо не першае выступленне беларускіх школьнікаў на Міжнародным турніры юных прыродазнаўцаў – два гады таму каманда школьнікаў з Гімназіі №29 г. Мінска атрымала залатыя медалі на 1-ым такім турніры.
Спасылкi:
- Афіцыйны сайт турніру: http://iyntbgd2015.com/ i http://www.iynt.org/belgrade/
- Рэпартаж на сайце 50-й Гімназіі г.Мінска