January 2016

Серыя дакументальных фільмаў «Геніі беларускай навукі»

Напрыканцы ХІХ стагоддзя у навуковым свеце ўсё віравала. Часопісы пісалі аб смелых вынаходніцтвах Томаса Эдысана, Джэймса Максвела, Генрыха Герца. Чалавек стаяў на парозе пазнання тых таямніцаў прыроды, якія яшчэ зусім нядаўна выклікалі амаль багавейнае хваляванне. Усё гэта натхняла беларускага вучонага Якуба Наркевіча-Ёдку на ўласныя навуковыя пошукі.

Сядзібу «Наднёман», дзе жыў вучоны, простыя жыхары тых мясцін імкнуліся абыходзіць бокам. Па начах вокны сутарэнняў палацаасвятляліся ўспышкамі. Сяляне былі ўпэўненыя – справа нячыстая. Аднак гаспадар ні навальніцы, ні благой славы не баяўся. Увесь час ён праводзіў у лабараторыі.

Неўзабаве вестка аб правінцыйным вучоным даляцела да навуковых цэнтраў Еўропы. У лютым 1889 года гаспадар «Наднёмана» атрымаў запрашэнне на сход Рускага геаграфічнага таварыства…

Кім жа быў Якуб Наркевіч-Ёдка? Амбіцыйным дылетантам ці сапраўдным навукоўцам і даследчыкам? Шарлатанам, як называлі яго некаторыя журналісты, ці вынаходнікам, які апярэдзіў свой час? Чаму ягоныя адкрыцці ўскалыхнулі навуковае супольнасць ? І як атрымалася, што на Радзіме гэтае імя забылася на доўгія гады? 

Здымкі фільма адбудуцца вясной 2016 года. У іх возьмуць удзел беларускія і замежныя гісторыкі, даследчыкі біяграфіі Якуба Наркевіча-Ёдкі, а таксама паслядоўнікі выбітнага беларускага вучонага.

Спасылкi: