November 2017
ROBOTEX-2017
У гэтым годзе спаборніцтвы сабралі больш за 3700 удзельнікаў, якія стварылі 1600 робатаў, што сапернічалі ў 24 катэгорыях.
Беларусь на ROBOTEX-2017 прадстаўлялі студэнты машынабудаўнічага і ваенна-тэхнічнага факультэтаў БНТУ, якія спаборнічалі ў катэгорыях Legolinefollowing і Робасумо.
У катэгорыі Legolinefollowing (рух робата па лініі) каманда Дзмітрыя Леганькова і Аляксея Круглікава заняла 32 месца з больш за 1000 зарэгістраваных каманд.
Беларускі робат-сумаіст, створаны Дзмітрыем Трыфанковым і Ягорам Рачко, адолеў пецярых праціўнікаў з дзевяці ў сваёй групе.
Віншуем хлопцаў з паспяховым выступленнем!
Спасылкі: