September 2016

ЗАЗІРНУЦЬ ЗА ГАРЫЗОНТ: у Мінску прайшоў першы фестываль робататэхнікі.

Закласці падмурак для пабудовы эфектыўнай эканомікі ведаў праз далучэнне дзяцей і моладзі ў навукова-тэхнічную творчасць, знайсці новыя таленты і паказаць ім гарызонт магчымасцей, якія адкрываюцца ў галіне робататэхнікі і IT, – такія амбіцыйныя задачы ставілі перад сабой арганізатары Першага робататэхнічнага фестывалю.

Фестываль стаў пляцоўкай, дзе можна было пагутарыць з сусветнымі экспертамі ў сферы робататэхнікі, інавацый і IT, прадэманстраваць свой вопыт і таленты, пазнаёміцца з апошнімі распрацоўкамі маладых вучоных і прадпрымальнікаў Беларусі. Агульная колькасць гасцей за тры фестывальныя дні склала больш за 3000 чалавек.

У холе Палаца працавала інтэрактыўная выстава, а асаблівай цікавасцю ў наведвальнікаў карысталіся адкрытыя пляцоўкі для тэхнамейкерства: «LEGOдром», «Кухня робатаў» і інш. Там збіралі робатаў і дронаў, майстравалі робатаў з паперы і кардона, запускалі ў космас уласную ракету, праводзілі навуковыя эксперыменты, стваралі 3D-мадэль і распячатвалі яе на прынтары. Цікавасць да пляцовак у тат-мам-дзядуляў сведчыла, што навукова-тэхнічная творчасць цалкам можа быць агульнасямейнай справай.

30-2

Удзельнікі фестывалю наведалі навукова-папулярныя лекцыі і майстар-класы, якія раскрываюць пытанні робататэхнічнай творчасці. Змест майстар-класаў быў звязаны са стварэннем і праграмаваннем разнастайных робататэхнічных канструкцый – Scratch, Arduino, Scratchduino, Lego WeDo, 3d мадэляванне і 3d друк і інш.

Частку майстар-класаў правялі выкладчыкі з Расіі: Дзяніс Копасаў, Ганна Самарына, Марына Лівенец.

30-3

Не абышлося на фестывалі і без спаборніцтваў. Яны прайшлі ў шасці кірунках: «Робататэхніка», «RoboRace», «CodeWheels», «Нейрапілатаванне», «БПЛА», «Робасумо». Усяго ў спаборніцтвах прынялі ўдзел больш за 250 чалавек з усіх рэгіёнаў Беларусі і дзве каманды з Расіі (Санкт-Пецярбурга і Казані).

30-4

Таксама праграмай Фестывалю былі прадугледжаны дзве дыскусіі. На круглым стале «Адукацыйная робататэхніка ў Рэспубліцы Беларусь: праблемы і перспектывы развіцця, каардынацыя» прадстаўнікі сістэмы адукацыі, навуковыя супрацоўнікі і прадстаўнікі IT-сферы абмяркоўвалі будучыню фестывалю, яго задачы і перспектыву развіцця адукацыйнай робататэхнікі ў краіне.

Другая дыскусія «Робататэхніка ў адукацыі: як, навошта і каму гэта патрэбна?» была больш практыка-арыентаванай. Яе вядучая, Дыяна Гагарына, дацэнт Пермскага дзяржаўнага нацыянальнага даследчага ўніверсітэта, абмяркоўвала з педагогамі, трэнерамі каманд і ўсімі жадаючымі важнасць і асаблівасці ўкаранення робататэхнікі ў агульнаадукацыйны працэс.

Першы адкрыты фестываль робататэхнікі «РОБАФЕСТ-БЕЛАРУСЬ» стаў вялікім святам для ўсіх удзельнікаў! Мы дзякуем арганізатарам, спікерам, выкладчыкам за падтрымку, праяўленую цікавасць і натхняльны вопыт!

Спасылкi: