IYNT 4 – Як знайсці жыццё на Марсе электрычнасць у кацінай поўсці.
Даследаванне свету – гэта захапляльны, жывы працэс! – лічаць арганізатары Міжнароднага турніру юных даследчыкаў прыроды і ставяць перад удзельнікамі няпростыя, але цікавыя задачы: вывучыць статычную электрычнасць у каціным футры і магчымасці яе рэгулявання, даследаваць гастранамічныя прыхільнасці мурашак і каразійныя ўласцівасці Кока-Колы …
Турнір арыентаваны на навучэнцаў ва ўзросце ад 12 да 16 гадоў, якія да канца не вызначыліся з выбарам дысцыпліны (фізіка, хімія або біялогія …), але аперыруюць дастатковай колькасцю ведаў у кожнай з іх. Ядром працэсу з’яўляецца серыя навуковых баёў. І гэта той рэдкі выпадак, калі ў навуковым спаборніцтве ўлічваюцца не толькі веды, але кемлівасць і крэатыўнасць у падыходзе.
4 Міжнародны турнір юных натуралістаў праходзіў на базе Шыразскага ўніверсітэта. У гэтым годзе ў ім прынялі ўдзел 16 каманд з 5 краін: Грузіі, Харватыі, Расіі, Ірана і Беларусі.
Лепшы вынік паказала каманда Грузіі. Каманда Беларусі на другім месцы. Нашу краіну прадстаўлялі навучэнцы хіміка-біялагічнага профілю Ліцэя БДУ
- Арцём Верабей,
- Сафія Гузік,
- Соф’я Анісімава,
- Аляксей Кузьменка,
- Арына Касцюшэўская.
Кіраўнікі каманды: Іван Сюльжын і Станіслаў Красулін.
Спасылкi: