Міжуніверсітэцкая студэнцкая робататэхнічная лабараторыя
Якасная матэрыяльна-тэхнічная база – аснова для перадавых даследаванняў у навуцы. Фонд «Навука вакол нас» не першы год падтрымлівае работу, якая праводзіцца ў Рэспубліцы Беларусь у галіне штучнага інтэлекту. У гэтым годзе для Адкрытай лабараторыі штучнага інтэлекту і робататэхнікі Фондам было набыта неабходнае абсталяванне: 3D-прынтар, асцылографы, блокі сілкавання, мацярынская плата, SSD-назапашвальнікі, рабочая станцыя, камера RGBD Intel RealSense і іншае.
Асноўная задача Лабараторыі – далучэнне студэнтаў, аспірантаў і кандыдатаў навук да даследаванняў і праектаў, якія адносяцца да апошніх трэндаў у галіне штучнага інтэлекту і робататэхнікі, падтрымка іх дыпломных праектаў і дысертацый. Таксама важнай задачай з’яўляецца арганізацыя візітаў школьнікаў, падчас якіх дзеці могуць пазнаёміцца не толькі з апошнімі дасягненнямі сучаснай робататэхнікі, але і далучыцца да ўдзелу ў практычных і віртуальных эксперыментах.