August 2018

Доўгае вяртанне Героя.

Прэм’ера фільма «Ігнат Дамейка. Доўгае вяртанне» пра выдатнага беларускага географа, этнолага і асветніка, з чыім лёсам звязаны Беларусь і Чылі, прайшла ў ліпені ў кінатэатрах Вільнюса, Мінска і абласных цэнтраў. Над яе стварэннем рэжысёр Аляксей Раковіч і здымачная група студыі гістарычных фільмаў «Майстэрня Уладзіміра Бокуна» працавалі роўна год.

На прэм’еру ў Вільнюс прыляцелі сваякі Ігната Дамейкі з Аўстраліі. У перапоўненых кінатэатрах людзі стаялі нават у праходах. Увосень 2018 года фільм «Ігнат Дамейка. Доўгае вяртанне» выйшаў на тэлеканале АНТ у рамках маштабнага тэлепраекта «100 імёнаў Беларусі».

Ігнат Дамейка – адзін з найбольш знакамітых у свеце беларусаў, нарадзіўся 31 ліпеня 1802 года ў маёнтку Малая Мядзведка Навагрудскага павета. Удзельнік вызваленчага руху ў Беларусі, які вымушана пакінуў Радзіму, нацыянальны герой Чылі, сусветна вядомы вучоны-мінеролаг, шматгадовы рэктар Чылійскага ўніверсітэта – ён пакінуў прыкметны след у самых розных галінах чалавечых ведаў: мінералогіі і геалогіі, фізіцы, хіміі і металургіі, геаграфіі і этнаграфіі, батаніцы і заалогіі.

Іменем Ігната Дамейкі названы малая планета, горны хрыбет, горад, навучальныя ўстановы Чылі, мінералы і некалькі раслін. Ва ўзросце 82 гадоў вучоны вярнуўся на сваю малую Радзіму. У дзень яго смерці ў Сант’яга званілі ўсе званы.

Спасылкi: