April 2017

«Залатая» моладзь: беларускія школьнікі бліскуча выступілі на Міжнароднай канферэнцыі юных вучоных!

З 16 па 22 красавіка 2017 года ў нямецкім Штутгарце адбылася 24 Міжнародная канферэнцыя юных вучоных. У ёй прынялі ўдзел каманды школьнікаў з 26 краін свету: Беларусі, Бразіліі, Балгарыі, Харватыі, Чэхіі, Грузіі, Францыі, Германіі, Грэцыі, Венгрыі, Літвы, Індыі, Інданэзіі, Ірана, Македоніі, Малайзіі, Галандыі, Польшчы, Румыніі, Расіі, Сінгапура, Сербіі, Тайланда, Турцыі, Украіны, Шры-Ланкі.

Удзельнікі прадстаўлялі 15-хвілінныя даклады-прэзентацыі па 5 дысцыплінах: фізіцы, матэматыцы, інфарматыцы, біялогіі і экалогіі. Ацэньваліся выступленні міжнародным журы, у склад якога ўвайшлі вядомыя вучоныя і практыкі з універсітэтаў Еўропы, Азіі і Афрыкі.

Беларусь на канференцыі прадстаўлялі

  • Шэшко Мікалай Андрэевіч і Шведаў Андрэй Робертавіч – гімназія № 41 г. Мінска, даклад па матэматыцы “Рашэнне задачы аб укладанні геронавых мностваў у »;
  • Шынкароў Канстанцін Андрэевіч – СШ № 30 г. Гомеля, даклад па матэматыцы “Эксцэнтрысітэт вяршыні сувязнога графа»;
  • Гадалаў Уладзіслаў Алегавіч – СШ № 11 г. Слуцка, даклад па інфарматыцы «– Смартфон новага пакалення»;
  • Пацеева Ксенія Яўгенаўна – гімназія № 3 г. Гродна, даклад па фізіцы “Даследаванне з’явы самазборкі ўпарадкаваных мікра- і нанаструктур у выпаранай кроплі вадкасці».

Спаборніцтвы праходзілі на працягу двух дзён на англійскай мове. Па выніках ICYS 2017 беларускія школьнікі заваявалі чатыры медалі з чатырох магчымых:

  • Шэшко Мікалай, Шведаў Андрэй (матэматыка) – ЗАЛАТЫ медаль;
  • Гадалаў Уладзіслаў (інфарматыка)- БРОНЗАВЫ медаль;
  • Шынкароў Канстанцін (матэматыка) – БРОНЗАВЫ медаль;
  • Пацеева Ксенія (фізіка, секцыя постэраў) – БРОНЗАВЫ медаль.

Мы ад усёй душы віншуем удзельнікаў з годным выступленнем на Канферэнцыі! Жадаем ім далейшых навуковых і творчых поспехаў! А таксама дзякуем іх кіраўнікам, трэнерам, якія рыхтавалі юных вучоных да спаборніцтваў: Віталю Жылко, Барысу Задворнаму, Леаніду Марковічу.

Спасылкi:

На фота (злева направа): В.Жылко, Л.Марковіч, М.Шэшко, А.Шведаў, К.Пацеева, К.Шынкароў, У.Гадалаў, Б.Задворны.

На фота (злева направа): В.Жылко, Л.Марковіч, М.Шэшко, А.Шведаў, К.Пацеева, К.Шынкароў, У.Гадалаў, Б.Задворны.