Навуковы Клуб на базе мінскага музея навукі «Элементо».
Пры падтрымцы «Навукі вакол нас» на базе мінскага музея навукі «Элементо» ў Мінску арганізаваны і працуе навуковы клуб «Фіз Лаб».
«Фіз Лаб» – гэта фізічная лабараторыя, у якой школьнікі выконваюць розныя лабараторныя працы на самым сучасным абсталяванні пад кіраўніцтвам выпускнікоў фізічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Навучальны праект пад назвай «Фіз Лаб» дапамагае школьнікам пашырыць свае веды аб фізічных з’явах і зразумець іх сутнасць праз практыку. Комплекс прыбораў і датчыкаў, спансараваны «НВН», дае магчымасць праводзіць эксперыменты і вывучаць атрыманыя вынікі. Шэраг абсталявання дазваляе праводзіць заняткі па законах механічных ваганняў, электрычнага току, энергіі і інш.. Задача гэтага праекта – задаволіць навуковую цікавасць тых дзяцей, якія ўжо любяць і ведаюць фізіку.
Спасылкi: