November 2016

Экспанаты рукамі НЕ чапаць!

Якасна пазнаваць гэты свет можна толькі пры актыўным узаемадзеянні з ім: гуляючы, чапаючы, спрабуючы на смак … Стваральнікі інтэрактыўнай выставы “Відавочнае-неверагоднае» Варшаўскага навуковага цэнтра «Капернік» узялі гэты пастулат на ўзбраенне і стварылі экспазіцыю, якая дазваляе наведвальнікам адчуць на сабе, што ж такое святло і як працуюць асноўныя аптычныя законы.

Экспанаты выставы – велізарны калейдаскоп, крывыя люстэркі і люстэркі, якія перамяшчаюцца, камера-обскура, галаграфічныя аб’екты (настолькі рэальныя, што хочацца іх узяць у рукі), аптычныя галаваломкі. З кожным аб’ектам трэба і можна ўзаемадзейнічаць. Гэта выдатная магчымасць прадэманстраваць дзецям (ды і дарослым таксама), што навука і чараўніцтва – сутнасць адзінага цэлага, падтрымаць даследчую цікавасць і імкненне да ведаў!

31-2

Спасылкi: