December 2019

Перамога беларускіх школьнікаў на турніры ROBOTEX

Вось ужо 18 гадоў тысячы інжынераў, кіраўнікоў, студэнтаў і аматараў робататэхнікі збіраюцца ў Таліне на ROBOTEX, дзе выяўляюць лепшых у распрацоўцы штучнага інтэлекту, дасканаласці створаных канструкцый робатаў, дзеляцца дасягненнямі і вопытам.

Для паездкі на ROBOTEX 2019, які сёлета грунтаваўся ў Estonian Fairs centre з 29 лістапада па 1 снежня, ад Беларусі была сабрана дэлегацыя, якая складалася з 49 чалавек. Упершыню за 4 гады ўдзелу Беларусі ў гэтым турніры ў састаў “зборнай” увайшлі школьнікі і выкладчыкі робататэхнікі з розных гарадоў Беларусі. Удзельнікі былі адабраны арганізатарам паездкі, Асацыяцыяй “Адукацыя для будучыні”, на конкурснай аснове. Таксама ў турніры прымалі ўдзел 2 выкладчыкі і 8 студэнтаў БНТУ, якія прадстаўлялі Факультэт інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі і Машынабудаўнічы факультэт.

Камандамі былі створаны 10 робатаў для ўдзелу ў 5 катэгорыях: «Робосумо», «FolkRace», «Line Following», Mini sumo и “Girl’s Firefighting”. 

Важнай складальнай паездкі стала адукацыйная праграма. Менавіта на такога ўзроўню мерапрыемствах адбываецца абмен каштоўным вопытам, знаёмства з найноўшымі адукацыйнымі методыкамі і практыкамі.

Па дарозе на спаборніцтва наша дэлегацыя наведала з адукацыйным візітам гімназію ў Прэйлі (Латвія), вядомую ўласным робататэхнічным турнірам. Таксама візіты былі арганізаваны ў некалькі талінскіх школ, дзе студэнты і прафесарска-выкладчыцкі састаў змаглі пазнаёміцца з прынцыпамі і методыкамі выкладання робататэхнікі.

Гіганцкую адукацыйную платформу прадставіў і сам ROBOTEX. Дзясяткі майстар-класаў і семінараў, прапанаваныя для ўдзельнікаў турніру, дазволілі нашым камандам пазнаёміцца з найноўшымі распрацоўкамі ў галіне робататэхнікі, тэхналогій і бізнесу.

Ну і пра рэзультаты. У цэлым беларускія робаты выступілі годна. Студэнты атрымалі вопыт удзелу ў буйным спаборніцтве, перамогу ж беларускай зборнай прынеслі школьнікі! Павел Цітоў (каманда Axiom_Pavel) заняў трэцяе месца ў катэгорыі Lego Line Following для падлеткаў, маладзейшых за 13 гадоў. А беларуская дзявочая каманда падзяліла трэцяе месца з камандай з Індыі па выніках спаборніцтваў у катэгорыі “Girl’s Firefighting”. У дадзенай катэгорыі маглі ўдзельнічаць толькі дзяўчаты, выканаўшы даволі арыгінальнае і рамантычнае заданне: сканструяваць робата, які павінен знайсці, дзе размяшчаюцца запаленыя свечкі, і задзьмуць іх.

unnamed (21)

unnamed (22)

Спасылкi: