9-ы Міжнародны турнір юных матэматыкаў (ITYM-2017)
Турнір юных матэматыкаў – гэта калектыўнае спаборніцтва сярод школьнікаў ва ўменні рашаць складаныя матэматычныя задачы, правільна і пераканаўча падаваць атрыманыя рэзультаты, аргументавана адстойваць свой пункт гледжання ў публічных дыскусіях. Ён складаецца з некалькіх матэматычных баёў, якія праводзяцца паслядоўна. У гэтых баях каманды па чарзе дакладваюць пра свае даследаванні па прапанаваных заданнях, а таксама выступаюць у ролі апанентаў і рэцэнзентаў для іншых удзельнікаў.
У гэтым годзе заяўкі на ITYM-2017 прадставілі каманды з 8 краін. Пасля папярэдняга адбору на турнір былі запрошаны 7 каманд з 4 краін: па 2 каманды з Беларусі, Расіі, Румыніі і 1 каманда з Грузіі.
Традыцыйна тройку лідэраў турніру займаюць каманды з Беларусі, Расіі і Францыі. Да ліку моцных адносяцца каманды Германіі, Балгарыі і Румыніі. Невялікая колькасць краін-удзельніц турніру абумоўлена высокім узроўнем прадстаўленых на ім задач, якія ўключаюць у тым ліку нярэшаныя задачы сучаснай матэматыкі.
У гэтым годзе выступленне беларускай зборнай перавысіла самыя смелыя чаканні. Асноўная каманда заняла чыстае першае месца і атрымала заслужанае золата. Другая каманда, якая прадстаўляла ўстановы адукацыі гарадоў Мінска і Гомеля, а таксама Ліцэй БДУ, заняла другое месца і атрымала серабро.
У асноўную каманду ад Беларусі ўвайшлі:
- Заброцкі Яўген, ДУА «Гімназія № 3 г. Салігорска», 11 клас;
- Зверык Уладзіслаў, ДУА «Гімназія № 20 г. Мінска», 9 клас;
- Ігнаценка Пётр, ДУА «Ліцэй БДУ», 10 клас;
- Умеранкоў Васіль, ДУА «Ліцэй БДУ», 11 клас;
- Шаціла Анатоль, ДУА «Ліцэй БДУ», 10 клас;
- Шэшко Мікалай, ДУА «Гімназія № 41 г. Мінска», 11 клас.
Склад другой каманды:
- Белешава Ганна, ДУА «Гімназія № 1 г. Мінска», 11 клас;
- Драздова Варвара, ДУА «Гімназія № 51 г. Гомеля», 11 клас;
- Казакоў Аляксандр, ДУА «Ліцэй БДУ», 10 клас;
- Сандрыгайла Яніна, ДУА «Гімназія № 56 г. Гомеля», 10 клас
- Суравежкін Антон, ДУА «Гімназія № 29 г. Мінска», 9 клас;
- Шакель Андрэй, ДУА «Ліцэй БДУ», 10 клас.
Мы віншуем удзельнікаў!
Каманды Рэспублікі Беларусь ва ўсіх турнірах займалі высокія месцы і атрымлівалі медалі. Усяго нашымі камандамі атрымана 11 медалёў: пяць залатых, тры сярэбраныя і тры бронзавыя. Гэта – лепшы рэзультат сярод усіх краін – удзельніц Міжнародных турніраў юных матэматыкаў.
Links: