February 2017

Час ІНВЕСЦІРАВАЦЬ у навукі пра мозг!

Наш мозг захоўвае і перапрацоўвае велізарную колькасць рознай інфармацыі, трацячы на гэты працэс мізэрную колькасць энергіі. Стварэннем аналагічнага штучнага носьбіта для захоўвання і апрацоўкі інфармацыі не першы год азадачаны тысячы вучоных па ўсім свеце. Працуюць часцей за ўсё яны ў рамках буйных нацыянальных навуковых праграм, якія аб’ядноўваюць тысячы вучоных, сотні лабараторый, з інвестыцыямі ў мільярды долараў. Лозунг праграмы «Brain Initiative”, анансаванай Прэзідэнтам ЗША, гучыць як «Сёння – час інве у навукі пра мозг!» Не даціраваць, не субсідзіраваць – інвесціраваць! Менавіта навукі пра мозг могуць стаць тым лакаматывам, які дасць магчымасць чалавецтву рушыць далёка наперад.

Рухаецца ў агульным кірунку і Беларусь. Больш за 10 гадоў у нашай краіне вядуцца даследаванні ў галіне нейрасецівы і штучнага інтэлекту (ШІ). Большасць з іх – у рамках дзяржаўных праграм “Канвергенцыя 2020», «Інфарматыка, космас і бяспека». Інвесціруюць у даследаванні і зацікаўленыя прыватныя кампаніі, а таксама навука-арыентаваныя дабрачынныя фонды

Адзін з самых складаных кірункаў у справе стварэння ШІ звязаны з вырошчваннем біялагічных нейронавых сетак. Гэтым кірункам займаецца літаральна дзясятак лабараторый па ўсім свеце. У тым ліку і Лабараторыя клеткавай інжынерыі нана-бія-тэхналогій БДУ. Сумесна з фізіёлагамі Акадэміі Навук Лабараторыя распрацоўвае метады і апаратуру для вырошчвання нейронавых сетак з агульнай колькасцю да некалькіх дзясяткаў мільёнаў клетак. Асноўнай тэхнічнай задачай у гэтых працах з’яўляецца забеспячэнне фізічнага кантакту з біялагічнымі сеткамі. Лабараторыя распрацоўвае мікраэлектродныя масівы, што ўяўляюць сабой паўнавартасныя электронныя чыпы з вялікай колькасцю электродаў, якія дазваляюць электрычным шляхам стымуляваць нейронавыя сеткі і запісваць з іх інфармацыю. Выбіраючы патрэбны рэжым стымуляцыі, вучоныя ўжо могуць навучаць нейрасецівы выконваць спецыяльныя задачы. На сённяшні дзень ўзаемадзеянне вядзецца з невялікай колькасцю клетак. Але ў найбліжэйшай будучыні плануюць выкарыстоўваць гэтыя нейрасецівы для кіравання прасцейшымі рабатызаванымі сістэмамі.

Спасылкi:

Павел Булай – кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт кафедры біяфізікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Даклад на канферэнцыі TEDx Niamiha “Natural intelligence under unnatural conditions”

Павел Булай – кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт кафедры біяфізікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Даклад на канферэнцыі TEDx Niamiha “Natural intelligence under unnatural conditions”