December 2016

Варшаўскія канікулы

На 2016-2017 навучальны год Паркам высокіх тэхналогій сумесна з Міністэрствам адукацыі РБ запушчаны пілотны праект для школьнікаў «Праграмаванне – другая пісьменнасць». Мэтай праекта з’яўляецца фарміраванне базавых уяўленняў аб мовах праграмавання, алгарытмічнага і лагічнага мыслення ў вучняў, фарміраванне прафарыентацыйнай накіраванасці да атрымання ў будучыні прафесій, звязаных з ІТ.

Для выяўлення цікавых выкладчыцкіх методык і распаўсюджвання вопыту сярод школьных настаўнікаў быў аб’яўлены конкурс Scratch Master. 26 снежня ў Оршы прайшла прэзентацыя выкладчыцкіх праектаў і былі падведзены вынікі конкурсу. Пераможцы – выкладчыкі Алена Кемстач (г. Наваполацк), Аксана Лоўкіс (г. Ліда) і Святлана Іванова (г. Орша) – былі ўзнагароджаны паездкай у Варшаву.

Для выкладчыкаў была арганізавана турыстычная праграма, у якую ўвайшлі наведванне Музея тэхнікі, прагулка па гістарычных мясцінах і наведванне балета «Дон Кіхот» у Нацыянальным оперным тэатры Варшавы.

Яшчэ раз дзякуем усім удзельнікам конкурсу і ад душы віншуем пераможцаў!

Спасылкi: