May 2016

ICYS 23 – Шэсць медалёў з шасці магчымых, сярод іх – 2 залатыя!

ICYS – буйное міжнароднае інтэлектуальнае спаборніцтва для школьнікаў у галіне фізікі, матэматыкі, інфарматыкі, біялогіі і экалогіі. У 2016 годзе ўдзел у ім узялі каманды з 24 краін свету.

Праграма канферэнцыі ўключае ў сябе 15-хвілінныя даклады-прэзентацыі па дысцыплінах, а таксама дыскусію з прадстаўнікамі прафесійнага журы па абранай тэматыцы. Уменне падтрымаць сур’ёзную размову на англійскай мове з выдатнымі вучонымі і практыкамі з розных краін свету з’яўляецца важным маркерам якасці ведаў і паглыбленасці ў тэму.

Па рэзультатах рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі нашу краіну прадстаўлялі шасцёра лепшых школьнікаў, кожны з якіх у выніку заваяваў медаль:

  • Ліяна Хазалія – Гімназія № 41, г. Мінск, секцыя матэматыкі – «Рэгулярнасць цыклаў груп падстановак» – ЗАЛАТЫ МЕДАЛЬ;
  • Уладзіслаў Гадалаў – СШ № 11, г. Слуцк, секцыя інфарматыкі – «Genecess» – Хмарная Экасістэма – ЗАЛАТЫ МЕДАЛЬ;
  • Арцём Сідзенка – Ліцэй БНТУ, г. Мінск, секцыя фізікі – «Цеплавыя трубкі» – СЯРЭБРАНЫ МЕДАЛЬ;
  • Ганна Задаражнюк – СШ № 8, г. Гомель, секцыя матэматыкі – даклад «Графы і трохвугольная ўласцівасць» – БРОНЗАВЫ МЕДАЛЬ;
  • Ігар Плотнікаў – Гімназія № 1, г. Барысаў – секцыя біялогіі – «Стракозы як індыкатары стану вадаёмаў» – БРОНЗАВЫ МЕДАЛЬ;
  • Аляксей Барысевіч – МДАЛ, г. Мінск, секцыя фізікі – «Прапелералёт» – БРОНЗАВЫ МЕДАЛЬ.

Кіраўнікі каманды: Л.Марковіч, В.Жылко , І.Бадзягін

Пасля 2 дзён спаборніцтваў удзельнікаў чакала займальная экскурсійная праграма. Навучэнцы здзейснілі спуск на глыбіню 750 метраў у адпрацаваную солевую шахту ў г. Турда, наведалі сярэдневяковы замак Альба, з’ездзілі ў этнаграфічны музей пад адкрытым небам. Дадому вярнуліся з медалямі, кантактамі новых сяброў, напоўненыя новымі ідэямі.

Мы вельмі ганарымся нашымі юнымі навукоўцамі! Ад усяго сэрца дзякуем ім, а таксама іх настаўнікам, трэнерам, бацькам – тым, хто дапамог дзецям годна выступіць на высокім міжнародным узроўні!

Спасылкi:

На фота: (злева направа: В.Жылко, У.Гадалаў, А.Барысевіч, Л.Хазалія, А.Сідзенка, І.Плотнікаў, І.Бадзягін, Г.Задаражнюк, Л.Марковіч

На фота: (злева направа: В.Жылко, У.Гадалаў, А.Барысевіч, Л.Хазалія, А.Сідзенка, І.Плотнікаў, І.Бадзягін, Г.Задаражнюк, Л.Марковіч