March 2016

Запуск нанаспадарожнікаў студэнтамі БДУ і навучэнцамі Ліцэя БДУ.

Пры падтрымцы «Навукі вакол нас» запланавана рэалізацыя праекта па стварэнні і запуску двух нанаспадарожнікаў у рамках чэмпіянату CanSat у Расіі.

У гэтым годзе студэнцкая каманда набрала паслядоўнікаў: каманду з ліцэістаў 10 і 11 класаў Ліцэя БДУ. Абедзве каманды паспяхова выступілі зімой (у лютым 2016 года) са сваімі праектамі апаратаў на адборачнай сесіі чэмпіянату ў Маскве. Каманда студэнтаў БДУ заняла першае месца ў агульным заліку і была дапушчаная на старт. Каманда Ліцэя БДУ паспяхова абаранілася і стартуе на запусках летам 2016 года.

Апарат ліцэістаў вагой 350 грамаў запускаецца на вышыню каля 1 кіламетра на спецыяльнай ракеце. Падчас удзелу ў праекце, ліцэісты 10-11 класаў навучацца ставіць навуковыя задачы, карыстацца перспектыўнымі метадамі даследавання, рашаць эксперыментальныя задачы, звязаныя з распрацоўкай дадатковай карыснай нагрузкі, аналізаваць атрыманыя дадзеныя і выкарыстоўваць вынікі даследавання ў практычнай дзейнасці. Абавязковая навуковая задача – вымярэнне размеркавання тэмпературы і ціску на траекторыі спуску. У якасці дадатковай навуковай задачы каманда павінна будзе вызначыць ступень азелянення паверхні Зямлі.

Апарат каманды студэнтаў БДУ паднімецца на вышыню каля 35 кіламетраў на стратасферным шары. У якасці тэхнічных задач трэба выканаць наступнае: вымярэнне размеркавання тэмпературы і ціску падчас пад’ёму і спуску, вымярэнне трох кампанентаў паскарэння, здымак Зямлі ў перыяд часу ад 0 да 10 секунд пасля пачатку падзення апарата. У якасці дадатковых задач трэба выканаць наступнае: пабудова траекторыі палёту апарата па паказаннях акселерометра і аналіз телеметрыі апарата на прыёмным пункце падчас яго палёту. Выкарыстоўваючы спецыяльнае абсталяванне, будзе праведзены комплексны маніторынг паверхні Зямлі і бліжэйшых слаёў атмасферы.

Спасылкi:

26-3

26-2