Развіццё навукі ў грамадска карысных мэтах у Беларусі, краінах былога Савецкага Саюза і ва ўсім свеце, і ў прыватнасці, але не абмяжоўваючыся гэтым:

  1. Падтрымка навуковых даследаванняў і спрыянне папулярызацыі атрыманых вынікаў у грамадска карысных мэтах.
  2. Падтрымка выбітных навуковых даследаванняў.

Развіццё адукацыі ў сувязі з навуковымі ведамі, з акцэнтам на навуковыя даследаванні, накіраваныя на грамадска карысныя дасягненні ў Беларусі, іншых краінах былога Савецкага Саюза і ва ўсім свеце, у прыватнасці, але не абмяжоўваючыся гэтым:

  1. Падтрымка навуковых арганізацый і супольнасцяў у Беларусі і краінах былога Савецкага Саюза.
  2. Прадастаўленне абсталявання для навучання і даследаванняў у навуковых дысцыплінах.
  3. Падтрымка прынцыпаў настаўніцтва, накіраваных на тое, каб даць студэнтам і маладым навукоўцам магчымасць камунiкаваць з аўтарытэтнымі навукоўцамі, якія дзейнічаюць у якасці настаўнікаў.
  4. Падтрымка вывучэння навуковых дысцыплін на ўсіх адукацыйных этапах, і ў асаблівасці ў вышэйшай адукацыі.

Прасоўванне іншых мэтаў, якія адпавядаюць заканадаўству аб дабрачыннасці і ўзнікаюць час ад часу, што ажыццяўляецца згодна з выключным меркаваннем кіраўніцтва Фонду.