September 2015

Канцэрт «Ікар на краі часу»

8 верасня канцэртны сезон у Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў Мінску быў адкрыты п’есай «Ікар на краі часу». Канцэрт адбыўся пры спонсарскай і арганізацыйнай падтрымцы «Навукі вакол нас».

«Ікар на краі часу» – футурыстычные прачытанне старажытнагрэцкага міфа, створанае ў жанры мультымедыйнай пастаноўкі знакамітым навукоўцам фізікам Браянам Грынам, адным з самых вядомых кампазітараў сучаснасці Філіпам Глассам і дуэтам медыя-мастакоў Al + Al. Разам з сучасным Ікарам, кінуўшы выклік няўхільнаму прыцягненню чорнай дзіркі, гледачы, значную частку якіх склалі дзеці, здзейснілі захапляльнае падарожжа ў невядомае, перасякаючы часавыя і прасторавыя межы.

Спасылкi:

Фота з рэпетыцыі

Фота з рэпетыцыі