Паездка беларускай каманды на школьную канферэнцыю ў Ізміры
Пры спонсарскай падтрымцы «Навукі вакол нас» каманда беларускіх школьнікаў узяла ўдзел у 22-ой Міжнароднай канферэнцыі маладых навукоўцаў.
З 19 па 25 красавіка 2015 года ў турэцкім горадзе Ізмір адбылася 22-ая Міжнародная канферэнцыя маладых навукоўцаў, у якой узялі ўдзел юныя таленты па фізіцы, матэматыцы, інфарматыцы, біялогіі і экалогіі з 19 краін. Праграма канферэнцыі прадугледжвала даклады-прэзентацыі на англійскай мове на працягу 15 хвілін і дыскусію па сваёй тэме з прадстаўнікамі журы. У склад міжнароднага журы ўвайшлі вядомыя навукоўцы і выкладчыкі, запрошаныя аргкамітэтам з розных краін і універсітэтаў.
На фота: (злева направа): В. Жылко, М. Кандрацёнак, І. Навасельскіх, А. Навумовіч, М. Прохараў, Д. Крывянчук, В. Беляўцоў, Л. Марковіч.
У выніку напружанай двухдзённай барацьбы, нашыя хлопцы паказалі бліскучыя вынікі:
- Беляўцоў Віктар (фізіка) – залаты медаль
- Навумовіч Андрэй (інфарматыка) – срэбны медаль
- Крывянчук Дзмітрый (фізіка) – бронзавы медаль
- Кандрацёнак Мікіта (матэматыка) – бронзавы медаль
- Прохараў Мікалай (матэматыка) – бронзавы медаль
- Навасельскіх Ілля (экалогія) – бронзавы медаль
Спасылкi: