42-я Міжнародная алімпіяда школьнікаў па фізіцы
Дзякуючы спонсарскай падтрымцы «Навукі вакол нас» каманда беларускіх школьнікаў узяла ўдзел у 46-ай Міжнароднай алімпіядзе школьнікаў па фізіцы.
У Алімпіядзе школьнікаў па фізіцы, якая адбылася з 5 па 12 ліпеня 2015 года ў г. Мумбаі (Рэспубліка Індыя) узялі ўдзел каманды з 86 краін з розных кантынентаў. Гэта прэстыжнае інтэлектуальнае спаборніцтва ў вырашэнні складаных задач па фізіцы сабрала 382 удзельніка практычна з усіх куткоў зямнога шара. Беларусь прадстаўлялі пяцёра школьнікаў, якія паказалі найлепшыя вынікі за апошні год (злева направа на фота):
- Піваварчык Арцём Максімавіч (г. Мінск, Ліцэй БДУ)
- Шурыгін Яўген Аляксандравіч (г. Мінск, Ліцэй БДУ)
- Талкачоў Антон Ігаравіч (г. Гомель, Гімназія № 14)
- Звежынскі Багдан Андрэевіч (г. Мінск, Ліцэй БДУ)
- Клімашонак Уладзіслаў Віктаравіч (г. Барысаў, Гімназія № 1)
Кіраўнікамі каманды былі загадчык кафедры агульнай фізікі фізічнага факультэта БДУ, кандыдат фізіка-матэматычных навук Слабадзянюк Анатоль Іванавіч (злева) і загадчык кафедры фізікі ліцэя БДУ Маркавіч Леанід Рыгоравіч (справа).
«Юныя Ньютаны» паказалі бліскучыя вынікі і ўсе пяцёра здабылі медалі:
- Талкачоў Антон Ігаравіч – залаты медаль
- Звежынскі Багдан Андрэевіч – срэбны медаль
- Шурыгін Яўген Аляксандравіч – бронзавы медаль
- Піваварчык Арцём Максімавіч – бронзавы медаль
- Клімашонак Уладзіслаў Віктаравіч – бронзавы медаль
У камандным заліку сярод краін былога СССР нашыя хлопцы саступілі толькі зборнай камандзе Расіі, абыграўшы такіх дасведчаных сапернікаў, як Украіна, Казахстан, Грузія і краіны Балтыі.
Спасылкi: